За фота антываеннага пікета студэнта асудзілі на 15 сутак
15 сутак арышту па абвінавачанні ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Такі прысуд атрымаў студэнт-пяцікурснік БНТУ Мікіта Антаневіч, паведамляюць праваабаронцы.
Хлопца затрымалі 1 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Ён фатаграфаваў жанчыну, якая стаяла з плакатам "Остановите войну" і жоўта-блакітнымі балонікамі.
Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дмітрый Карсюк прызнаў Мікіту вінаватым у правапарушэнні і адправіў на "суткі".
Як паведамлялася раней, жанчыну з плакатам 2 сакавіка аштрафавалі на 3040 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.