За партрэт Захаранкі баранавіцкую актывістку аштрафавалі на два мільёны
Суд над Анжэлай Камбалавай адбыўся 8 траўня.
Як паведамляла Еўрарадыё, што старшыню мясцовай філіі АГП міліцыянты затрымалі ўвечары 7 траўня. Яна стаяла з партрэтам зніклага экс-міністра міліцыі Юрыя Захаранкі каля ўнівермага “Вясёлка”. Амаль тры гадзіны Камбалаву пратрымалі ў гараддзеле міліцыі на допыце, а потым накіравалі ў следчы ізалятар. Там у яе забралі матузкі ад абутку і не пакармілі.
За арганізацыю і правядзенне несанкцыяванага мерапрыемства суддзя Кацярына Груда асудзіла Камбалаву да штрафу ў два мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).
Фота — svaboda.org