За пару месяцаў мінчанін зарабіў на крыптавалюце амаль два мільёны рублёў

Фізасобы ў Беларусі могуць майніць толькі ў асабістых мэтах / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Фізасобы ў Беларусі могуць майніць толькі ў асабістых мэтах / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Малады мінчанін (яму 21 год) за некалькі месяцаў зарабіў на куплі-продажы токенаў 1,8 мільёна рублёў. Але пра яго даведалася міліцыя. Таму ўвесь гэты прыбытак забяруць у даход дзяржавы, яшчэ і прымусяць заплаціць штраф.

"Законам дазволены майнінг, набыццё, адчужэнне токенаў фізічнымі асобамі ў асабістых мэтах. Адна з умоў не будаваць на гэтым бізнес. Прадпрымальніцтва ў гэтай сферы фізічным асобам забароненае", патлумачылі ў МУС.

І гэта не адзіны выпадак. Іншаму мінчаніну, які трапіў у поле зроку сілавікоў, — 24 гады. Ён за чатыры месяцы змог такім жа спосабам зарабіць 1,2 мільёна рублёў. Яго таксама чакаюць канфіскацыя даходу і штраф.

Пры гэтым у МУС нагадалі, што такая дзейнасць можа пагражаць і крымінальнай адказнасцю — калі будзе ўстаноўлены факт саўдзелу ў адмыванні грошай або пераводзе сродкаў махляроў ці наркагандляроў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі