За прыдуманыя штрафы асуджаная кантралёр "Мінсктранса"
У Мінску за прыдуманыя штрафы асуджаная кантралёр "Мінсктранса". Жанчына выкарыстоўвала пашпартныя даныя людзей, якіх раней лавіла за безбілетны праезд у грамадскім транспарце. Так у першай палове 2020 года пацярпелі трое чалавек, якім былі выпісаныя штрафы. Кантралёр пайшла на такі крок, каб атрымліваць прэміі.
Прэс-служба Вярхоўнага суда паведамляе, што крымінальную справу разгледзеў суд Фрунзенскага раёна. Шкода грамадзянам і "Мінсктрансу" была ацэнена на суму больш за 751 рубель. За "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі" жанчына асуджана на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. На такі ж тэрмін ёй забаронена займаць пэўныя пасады (звязаныя з ажыццяўленнем юрыдычна значных дзеянняў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.