За суткі мігранты спрабавалі перайсці беларуска-польскую мяжу больш за сто разоў

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Больш за сто спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы зафіксавалі ў панядзелак польскія памежнікі. Яны паведамляюць пра 116 такіх спробаў.

На участку мяжы ля вёскі Чарэмха група ў некалькі дзясяткаў чалавек двойчы спрабавала фарсіраваць мяжу. Паводле сцвярджэнняў польскіх памежнікаў, мігрантам дапамагалі беларускія службы.

Між тым мігранты, якія планавалі трапіць у ЕС, але затрымаліся ў Беларусі, працягваюць вяртацца на радзіму. На 8 снежня запланаваны чарговы вывазны рэйс — гэтым разам у Дамаск. Яго выканае авіякампанія Cham Wings на самалёце Airbus A-320, расказалі ў мінскім аэрапорце.

Нагадаем, сірыйская авіякампанія Cham Wings трапіла ў пяты пакет санкцый ЕС. Абмежаванні супраць яе былі ўведзеныя за незаконную перавозку і кантрабанду мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі