За верасень золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 54,2 млн долараў
Па выніках верасня золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі, калі падлічваць па методыцы МВФ, павялічыліся на 54,2 млн долараў. Паводле папярэдніх звестак Нацбанка, на 1 кастрычніка яны склалі 4 млрд 628,6 млн долараў у эквіваленце.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 17,7 млн долараў. Па гэтай методыцы падліку, ЗВР Беларусі на 1 кастрычніка складае 5 млрд 42 млн долараў у эквіваленце.
Па звестках Нацбанку, гэта тлумачыцца тым, што паступілі сродкі ад продажу Мінфінанам і Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце. Таксама падтрымаць ЗВР дапамаглі паступленні ад збору экспартных пошлін на нафтапрадукты. Акрамя таго, Нацбанк купляў замежную валюту на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Адмоўны ўплыў на аб'ём ЗВР, па звестках Нацбанка, аказалі выплаты знешніх і ўнтураных валютных крэдытаў, а таксама памяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.
Фота: telegraf.com.ua