За вяртанне беларускамоўнай перадачы чыноўнікі патрабуюць грошы
Баранавіцкая грамадскасць марна дамагаецца ад мясцовых чыноўнікаў дазволу на выхад у эфір на мясцовым радыё беларускамоўнай перадачы “Люблю наш край”.
Раней яна выходзіла 10 гадоў. У яе эфіры гучалі беларускія вершы і песні. Потым нехта палічыў, што такая праграма непатрэбная. Мясцовыя літаратары неаднаразова звярталіся да ўладаў з гэтым пытаннем, але станоўчага адказу не атрымалі.
Праўда, ім прапанавалі рабіць перадачу на камерцыйнай аснове, плацячы 20 тысяч рублёў за хвіліну запісу і кожную хвіліну эфіру. За 20-хвілінную праграму давялося б плаціць 800 тысяч. Між тым, напрыклад, перадача “Ветеранское братство” выходзіць рэгулярна і за кошт дзяржавы.