За забойства мінака белаазёрскіх падлеткаў асудзілі на 11 гадоў

За забойства мінака белаазёрскіх падлеткаў асудзілі на 11 гадоў

Судовая калегія Брэсцкага абласнога суда 4 лютага асудзіла трох падлеткаў за забойства мінака пры абцяжваючых абставінах.

"Абвінавачаныя прызнаныя вінаватым у наўмысным забойстве з хуліганскіх памкненняў, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю і групай асобаў. Кожнаму абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі", — перадае interfax.by словы прадстаўніцы Брэсцкага абласнога суда Марыны Скалковіч.

Акрамя таго, абвінавачаныя павінны заплаціць бацькам забітага кампенсацыю маральнай шкоды — па 100 млн рублёў.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны у касацыйным парадку.

Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося 25 траўня 2015 года ў Белаазёрску Бярозаўскага раёна Брэстчыны. Тры навучэнцы мясцовага каледжа збілі 25-гадовага мінака. Яны нанеслі маладому чалавеку 68 удараў нагамі і рукамі. Пасля збіцця нападнікі ўцяклі. А малады чалавек ад атрыманых траўмаў памёр у лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі