За збіццё беларускі паляку пагражае 12 гадоў турмы
У раённы суд Беластока перададзена крымінальная справа ў адносінах да грамадзяніна Польшчы.
У красавіку гэтага года мужчына напаў на беларуску на адным з беластоцкіх рынкаў. Зламыснік ударыў жанчыну ў твар, забраў у яе 1800 злотых (каля 600 долараў), пашпарт і мабільны тэлефон.
За рабаванне і нанясенне траўмы паляку пагражае да 12 гадоў турмы. Сваёй віны ён не прызнаў.
Раней мужчына быў ужо 13 разоў асуджаны за іншыя злачынствы, паведамляюць польскія СМІ.