За жнівень інфляцыя ў Беларусі склала 0,1%

За жнівень інфляцыя ў Беларусі склала 0,1%

Па выніках жніўня інфляцыя ў Беларусі заўважна запаволілася. 

Індэкс спажывецкіх коштаў за месяц вырас толькі на 0,1%, паведамляе Белстат. Ад пачатку года інфляцыя склала 13,8%, а ў параўнанні з леташнім жніўнем цэны выраслі на 17,9%.

Дарэчы, у ліпені інфляцыя склала 0,5%. І гадавы рост тады складаў 18,1%.

Цяпер тэмпы інфляцыі, як бачым, запаволіліся. На зніжэнне тэмпаў інфляцыі паўплываў сезон даспявання садавіны і гародніны.

У параўнанні з ліпенем 2022 года цэны на харчовыя тавары панізіліся на 0,7%, а на нехарчовыя тавары — выраслі на 0,9%. Паслугі падаражэлі на 0,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі