За золата на Алімпіядзе беларусам дадуць па кватэры і па 105 тысяч долараў
Беларускія спартоўцы, якія зоймуць першыя месцы на Алімпіядзе ў Пекіне, атрымаюць па 100 тысяч долараў.
Пра гэта паведаміў прэс-аташэ Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі Пётр Рабухін, інфармуе “Інтэрфакс”. Паводле яго слоў, за другое месца спартоўцам выплацяць па 50 тысяч долараў, за трэцяе — 30 тысяч долараў.
Акрамя гэтага, спартоўцы, якія заваявалі на Алімпіядзе залатыя медалі, атрымаюць кватэры. Таксама кітайскі фундатар беларускіх алімпійцаў мае намер за "золата" заплаціць 5 тысяч долараў, за "срэбра" — 3 тысячы, за "бронзу" — 1 тысячу долараў.