Забароненая зона для пікетаў на Брэстчыне залежыць ад важнасці горада?(фота)
Розныя гарады Брэстчыны па-рознаму вызначылі велічыню забароненай зоны для выбарчых пікетаў. Першым забараніў цягам выбарчай кампаніі набліжацца да пэўных будынкаў Пружанскі райвыканкам. Вывешанае 1 лютага на сайце рашэнне вызначыла адлегласць пікетаў да важных для дзяржавы будынкаў у 20 м.
5 лютага Брэсцкі ды Пінскі выканкамы прынялі свая рашэнні. У Пінску забаронена набліжацца да органаў улады на 100 метраў, у Брэсце - на 50. Затое ў Брэсце на 200 метраў нельга набліжацца з пікетам да будынка тэлебачання.
Выглядае, чым большы статус горада ў адміністратыўнай іерархіі, тым большая зона забароны для выбарчых пікетаў. Атрымліваецца, што ў сельсаветах можна пікетаваць каля ганку?