Забастоўка кіроўцаў на мінскім хлебазаводзе №3 не пацвердзілася
Забастоўкі кіроўцаў у мінскім хлебазаводзе №3 няма. Звесткі пра страйк кіроўцаў з'явіліся 27 верасня ў тэлеграм-каналах. Гаварылася, быццам прычынай страйку сталі нізкія заробкі.
Як высветліла Еўрарадыё, кіроўцы ўвогуле працуюць не на заводзе, а на асобным прадпрыемстве, якое адказвае за транспарт усіх мінскіх хлебазаводаў.
Як кажуць у аддзеле кадраў "Мінскхлебпрам-транс", навіну пра забастоўку яны таксама бачылі, пасля чаго абмяркоўвалі з кіраўніцтвам. Інфармацыя не пацвердзілася. Акрамя таго, на прадпрыемстве кажуць, што ніхто не скардзіўся на заробкі. Між тым, машыны з, верагодна, хлебнай прадукцыяй спакойна выязджаюць з завода.
Згодна з апублікаванымі вакансіямі прадпрыемства, заробкі кіроўцаў стартуюць ад 1000 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.