Забітыя болей за 100 прыхільнікаў экс-прэзідэнта Егіпту Мурсі

Шматтысячныя дэманстрацыі як прыхільнікаў, так і праціўнікаў Мухамеда Мурсі працягваліся ўсю ноч на суботу ў некалькіх гарадах краіны.



Як перадае ВВС, раён у Каіры вакол мячэці Рабаа аль-Адавія нагадвае поле бою, бліжэйшыя вуліцы залітыя крывёй. Паводле словаў лекара палявога шпіталя, размешчанага па суседстве з раёнам, апроч мноства забітых, болей за 1000 чалавек атрымалі раненні.



Масавыя мітынгі пачаліся ў Каіры ў пятніцу пасля вечаровай малітвы. Прыхільнікі Мурсі запоўнілі вуліцы вакол мячэці Рабаа аль-Адавія, каб выказаць пратэст вайсковаму камандаванню, якое змясціла прэзідэнта з яго пасады.
Праціўнікі Мухамеда Мурсі, якія падтрымліваюць войска, сабраліся на плошчы Тахрыр, усяго ў некалькіх кіламетрах ад сваіх апанентаў.


Адхіленаму ад пасады прэзідэнту — стаўленіку руху “Браты-мусульмане” — выстаўленыя абвінавачанні з змове з палесцінскай групоўкай ХАМАС.



Мухамед Мурсі стаў першым прэзідэнтам Егіпту, абраным на дэмакратычных выбарах. Аднак у першую гадавіну яго абрання ў краіне прайшлі масавыя пратэсты супраць ягонай палітыкі, у выніку чаго ён быў адхілены ад улады сіламі вайскоўцаў.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі