Зацверджана стратэгія забеспячэння дзяржбяспекі Украіны: Расія — пагроза
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў стратэгію забеспячэння дзяржаўнай бяспекі. 16 лютага сваім указам ён увёў у дзеянне адпаведнае рашэнне Савета нацбяспекі і абароны ад 30 снежня 2021 года. У ім адзначаецца, што РФ з'яўляецца пагрозай, што яна працягвае гібрыдную вайну — дзейнічае сістэмна, у тым ліку і з дапамогай кібератак, "дэструктыўнай прапаганды".
Зяленскі даручыў ураду выканаць план мерапрыемстваў па рэалізацыі гэтага дакумента, паведамляе hromadske.ua.
Тым часам, і ўлады Украіны, і Захад прызнаюць, што Расія, насуперак заявам яе кіраўніцтва, не адвяла свае войскі ад украінскай мяжы. Таму напружанне захоўваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.