Загад Мясніковіча: Выдзеліць у кожнай вобласці па 100 гектараў для кавуноў і дыняў
Персанальная адказнасць за выкананне гэтага распараджэння ўскладзена на старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.
А таксама міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, міністра гандлю, старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Кантраляваць выкананне распараджэння будуць намеснікі прэм'ер-міністра Міхаіл Русы і Пётр Пракаповіч.
Акрамя гэтага Міхаіл Мясніковіч загадаў выкапаць усю бульбу да 20 верасня і арганізаваць працу па максімальным пастаўках на экспарт плодаагародніннай прадукцыі і бульбы ў аб'ёмах 1 мільёна тон, паведамляе БелаПАН.