Загадчыцу крамы ў Барысаве падазраюць у прысабечванні 350 тысяч рублёў

Загадчыцу крамы ў Барысаве падазраюць у прысабечванні 350 тысяч рублёў

Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на загадчыцу адной з мэблевых крамаў горада, інфармуе прэс-служба СК.

36-гадовую жанчыну падазраюць у тым, што яна як матэрыяльна адказная асоба з верасня 2014 года па снежань 2018-га прысабечыла каля 350 тысяч рублёў.

Як перадае следства, загадчыца крамы прадавала пакупнікам мэблю і атрымлівала ад іх поўную аплату тавару. Аднак аплату яна не праводзіла па касе і афармляла фіктыўныя дамовы куплі-продажу. А атрыманыя грошы выдаткоўвала на асабістыя патрэбы.

Барысаўчанку падазраюць у прысабечванні маёмасці асобай, якой яно даверана, учыненае ў асабліва буйным памеры. З яе ўзялі абавязанне аб яўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі