Загінуў журналіст Сяргей Дарэнка — "тэлекілер" з 90-х
У Маскве на 59-м годзе жыцця загінуў галоўны рэдактар радыёстанцыі "Говорит Москва" Сяргей Дарэнка. Ён памёр пасля падзення з матацыкла, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.
"Дарэнка ехаў на матацыкле па цэнтры горада, яму стала дрэнна з сэрцам. Ён зваліўся з матацыкла. Мінакі выклікалі хуткую, але лекары выратаваць яго не змаглі", — распавяла крыніца агенцтва. Телеграм-канал Mash піша, што журналіст перажыў клінічную смерць і памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.
Сяргей Дарэнка нарадзіўся ў 1959-м годзе ў Керчы. Працаваў аглядальнікам і тэлевядучым на галоўных расійских тэлеканалах. З 2014-га года ўзначальваў рэдакцыю радыёстанцыі "Говорит Москва".
Главный редактор "Говорит Москва" Сергей Доренко погиб в Москве. Радиостанция подтверждает эту информацию.https://t.co/qAvV9SSLtD pic.twitter.com/HpWWz0WBKN
— #говоритмосква (@govoritmsk) 9 мая 2019 г.