Дарэнка: Я не здзіўлюся, калі Лукашэнка з’есць Бабіча

Дарэнка: Я не здзіўлюся, калі Лукашэнка з’есць Бабіча

Расійскі журналіст Сяргей Дарэнка з інтэрв’ю каналу RTVI выказаўся пра скандал вакол паставак у Беларусь няякаснай нафты з Расіі.

“Я задаю пытанне: ці не забадзяжылі мы венесуэльскую нафту? Такой бруднай нафты ў Расіі ніколі не было. URALS — гэта не брэнд, гэта нафта цяжэйшая, але такая жахлівая нафта ёсць толькі ў Венесуэлы. Можа, трэба было лыжачкай размяшаць, каб яна разышлася, а пусцілі так як ёсць”, — разважае Дарэнка пра магчымыя прычыны рэзказа зніжэння якасці нафты.

Тым не меней Дарэнка мяркуе, што ў гэтай сітуацыі “варта шукаць палітыку”. На яго думку, у Беларусі ідзе “выцясненне амбасадара Бабіча”, які “ламаў бы іх там усіх праз калена, калі б яму дазволілі”.

“Лукашэнка — абсалютны геній палітычнага сёрфу. І я не здзіўлюся, калі ён з’есць  расійскага амбасадара і накіруе назад у Маскву”, — сказаў Дарэнка.

На думку расійскага аглядальніка, Аляксандр Лукашэнка можа пайсці на выгнанне Міхаіла Бабіча, але мусіць за гэта “нешта заплаціць”. Пры гэтым Дарэнка мяркуе, што для абароны Расіі “нахлебніца” Беларусь не патрэбная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі