Захараў: З канадцамі можна змагацца, але трэба глядзець праўдзе ў вочы

“Зборная цудоўна згуляла. І першае звяно, і лідары, і гульцы, якія абараняліся. І Рачкоўскі малайчына. Стварылі ўсе ўмовы для зборнай. Малайцы”, — ацэньвае гульню нацыянальнай хакейнай каманды трэнер “Юнацтва” і колішні рулявы зборнай Міхаіл Захараў.

Нагадаем, што 12 траўня беларуская зборная выйграла ў нарвежцаў з лікам 3:2 і выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

У чвэрцьфінале Беларусь згуляе з Канадай: статыстыка, гісторыя сустрэч

Наконт чвэрцьфінальнага матчу з канадцамі хакейны спецыяліст лічыць, што вельмі важна граматна згуляць у абароне.

Захараў: “Хлопцы ж добра абараняюцца. Лаланд — малайчына. Цяжка будзе, але змагацца можна”.

Еўрарадыё: Ці лічыце вы, што наша каманда здольная прайсці канадцаў, якія па ўсіх прайшліся катком і закідваюць у сярэднім па сем шайбаў за гульню?

Захараў: “Я так не казаў. Канада — самая моцная каманда за апошнія 5-6 год. Тут таксама трэба праўдзе ў вочы глядзець. Але змагацца можна і трэба. У мінулым годзе, калі я сустракаўся з канадцамі і размаўляў, яны былі вельмі незадаволеныя вынікамі на чэмпіянатах свету цягам апошніх пяці гадоў, бо яны прайгравалі. Таму і сабралі такую моцную каманду”.

Матч Беларусь-Канада адбудзецца ў чацвер 14 траўня.

Фота — belarushockey.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі