Заіка: Нашы прапановы па пераадоленні крызісу будуць прынятыя рана ці позна
Нацыянальны камітэт Аб'яднаных дэмакратычных сілаў 3 лістапада стварыў працоўную групу, якая будзе рыхтаваць прапановы па змякчэнні наступстваў сусветнага фінансавага крызісу для Беларусі. У групу ўвайшлі вядомыя незалежныя эксперты Яраслаў Раманчук, Станіслаў Багданкевіч, Аляксандр Чубрык, Алена Ракава. Таксама да яе працы далучыліся неназваныя супрацоўнікі дзяржаўных структураў. Іх імёны арганізатары трымаюць у сакрэце. Удзельнік групы эканаміст Леанід Заіка адзначае, што група гэта неафіцыйная. У яе сабраліся людзі, якія і так займаюцца ацэнкай эканамічнай сітуацыі.
Л.Заіка: Адпрацоўка механізмаў, звязаных з ацэнкай сітуацыі, каб дакладна дыягнаставаць рух грашовых плыняў, рух экспарту і імпарту, пазіцыяў, звязаных з ашчаджэннямі насельніцтва і, скажам, магчымыя месцы фінансавых разрываў.
Прапановы экспертаў будуць перададзеныя ўсім зацікаўленым бакам, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў беларускі ўрад. Ці прыслухаюцца чыноўнікі да меркавання экспертаў? Па словах Л.Заікі, ён не бачыць тут ніякай праблемы:
Л.Заіка: Гадоў 15 таму я пачаў пісаць, што ў Беларусі была б эфектыўнай плоская падатковая сістэма. Не паспела прамінуць 15 гадоў, як гэта было зроблена. Але гэта было зроблена! Я магу прывесці іншыя прыклады, якія тычацца пазіцыі па малым бізнесе, макраэканамічным рэгуляванні...