Заіка: Расія справядліва забароніць экспарт нафтапрадуктаў з Мытнага саюзу
Камісія Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана ўнесла газу, дызельнае паліва і мазут у пералік тавараў, істотна важных для ўнутранага рынку. Паводле рашэння N168 ад 27 студзеня, у выключных выпадках на экспарт гэтага віду тавараў могуць быць уведзеныя часовыя абмежаванні, можа быць таксама ўведзены забарона экспарту. У пералік таксама ўключаныя прадукты харчавання і асобныя віды пракату.
На думку эканаміста Леаніда Заікі, усе гэтыя змены робяцца на карысць Расіі. Паколькі Расія дамінуе на нафтавым рынку Мытнага саюза, то яна гэтым рашэннем лабіравала свае інтарэсы. Зрэшты, Заіка лічыць, што проста адбылося аднаўленне справядлівасці:
Заіка: Усё гэта наступствы больш рацыянальнай пазіцыі Расіі. Мы на расійскай нафце зараблялі па 3-4 мільярды долараў у год, дый расіянам пра гэта не гаварылі. А іх не цікавіла - яны дзялілі большыя грошы. Таму проста аднавілася справядлівасць, вось і ўсё.