Закаханая пара мінчукоў абакрала ўласную кватэру

Закаханая пара мінчукоў абакрала ўласную кватэру

Па падазрэнні ў кватэрным крадзяжы з узломам дзвярэй мінскія міліцыянты затрымалі гаспадыню кватэры і яе грамадзянскага мужа, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Гэта 38-гадовая мінчанка, раней судзімая за незаконны абарот наркотыкаў, і яе 35-гадовы сужыцель, таксама раней судзімы і за злачынствы маёмаснага характару, і за незаконны абарот наркотыкаў. 

Злачынства адбылося 1 лютага. А затрымалі зламыснікаў праз пару дзён. 

Аператыўнікі высветлілі, што незадоўга да таго жанчына здала сваю кватэру двум маладым людзям. А перад днём нараджэння жанчыны пара абакрала кватэру, пакуль жыхароў там не было. Хаця ў гаспадыні быў другі асобнік ключоў, зламыснікі ўзламалі дзверы, каб адвесці ад сябе падазрэнні. Іх здабычай стала бытавая і лічбавая тэхніка, 3850 долараў, 1200 расійскіх рублёў і 100 беларускіх рублёў, а таксама адзенне і абутак. Не пагрэбавалі зламыснікі і плаўленым сырам арандатараў.

На скрадзеныя грошы пара зняла кватэру на вуліцы Гурскага ў Мінску. Там іх і затрымалі праваахоўнікі. На частку скрадзеных грошай мужчына купіў сваёй каханай залаты пярсцёнак з дыяментам.

У кватэры, якую арандавалі "мінскія Боні і Клайд", аператыўнікі знайшлі 0,2 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва "Альфа-PVP". Цяпер міліцыянты высвятляюць акалічнасці набыцця наркотыкаў.

Закаханая пара мінчукоў абакрала ўласную кватэру
guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі