"Залатую пальмавую галіну" Канскага фестывалю атрымаў швед Рубен Эстлунд

"Залатую пальмавую галіну" Канскага фестывалю атрымаў швед Рубен Эстлунд

Найвышэйшую ўзнагароду Канскага кінафестывалю, "Залатую пальмавую галіну", атрымаў шведскі рэжысёр Рубен Эстлунд за карціну "Квадрат". Фільм распавядае аб работніку музея сучаснага мастацтва. 

Другое месца на кінафэсце заваявала кінакарціна французскага рэжысёра Рабена Кампіё "120 удараў у хвіліну". Трэці прыз атрымала стужка "Нелюбоў" расіяніна Андрэя Звягінцава.

Узнагароду за найлепшую рэжысёрскую працу атрымала Сафія Копала, аўтарка фільма "Фатальная спакуса" ("The Beguiled"). Найлепшым акцёрам быў прызнаны амерыканец Хаакін Фенікс (фільм "Ты ніколі тут не быў"), а актрысай — немка Дзіяна Кругер (фільм "На мяжы").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі