"Залаты мяч — 2024" атрымаў паўабаронца "МанСіці" і зборнай Іспаніі Родры
Родры
"Залаты мяч — 2024", які ўручаецца часопісам France Football найлепшаму футбалісту сезону, атрымаў паўабаронца "Манчэстар Сіці" і зборнай Іспаніі 28-гадовы Родры (у мінулым годзе яго ўручылі восьмы раз (!) Ліянэлю Месі). Для яго гэта першы такі прыз. У мінулым сезоне ён выйграў англійскую прэм'ер-лігу з "МанСіці" і чэмпіянат Еўропы са зборнай Іспаніі. У верасні Родры атрымаў разрыў крыжападобнай звязкі калена. На сцэну ён выйшаў на мыліцах.
Уладальніцай "Залатога мяча" ў жаночым футболе другі раз запар стала 26-гадовая паўабаронца "Барселоны" Айтана Банмаці.
Эма Хейс ("Чэлсі", зборная ЗША) — трэнер года ў жаночым футболе, Карла Анчалоці ("Рэал") — у мужчынскім.
"Барса" — найлепшы жаночы клуб па версіі France Football, "Рэал" — мужчынскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.