Замежным турыстам на Брэстчыне прапануюць катанне на свіннях

Пра гэта Еўрарадыё распавёў сусед прадпрымальнай гаспадыні Міхаіл.



Міхаіл: "У адной жанчыны тут аграсядзіба. Прыехалі немцы, апранулі камбінезоны, і яна кажа: “25 еўра, і катайцеся сабе”. Там нельга, а ў нас можна".



Са словаў Міхаіла, немцы тлумачылі, што ў іх на радзіме ездзіць на свіннях не дазваляюць "зялёныя".



Паколькі паслуга зарэкамендавала сябе як выгадная, то, магчыма, у наступным годзе яна з’явіцца ў рэкламе аграсядзібы.



Фота — na-vasilieva.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі