Заробкі ў беларускіх хакейных клубах абмяжуюць у 100 тысяч долараў у месяц

Заробкі ў беларускіх хакейных клубах складуць максімум 100 тысяч долараў у месяц. Прэміяльныя складуць 6 тысяч долараў за гульню на ўсіх хакеістаў. Гэта будзе замацавана ў рэгламенце правядзення адкрытага чэмпіянату Беларусі ў экстралізе, які 5 красавіка разгледзеў выканкам Федэрацыі хакею. Формула правядзення і колькасць удзельнікаў чэмпіянату-2010/2011 застануцца ранейшымі. Пацвердзілі ўдзел у першынстве ліепайскі "Металургс", рыжскі "Дынама-Юніёрс", а таксама кіеўскі "Сокал".

На паседжанні была агучаная сярэдняя стаўка легіянера ў беларускім чэмпіянаце — 7,5 тысяч долараў ЗША, паведамляе БелаПАН.

Летась максімум заробкаў, які складаў 130 тысяч долараў (прэміяльныя — 50 тысяч), быў адменены.

Рэгламент будзе канчаткова прыняты на наступным паседжанні выканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі