Затрымалі мікрааўтобус, у якім везлі 51 кітайца (відэа)
Здарэнне адбылося ў кітайскім горадзе Гуян.
Супрацоўнікі дарожнай паліцыі спынілі ў кітайскім горадзе Гуян мікрааўтобус рэкорднай ўмяшчальнасці. У салоне, які разлічаны на 6 пасажыраў, знаходзіўся 51 чалавек.
Адзначаецца, што мікрааўтобус прыцягнуў увагу паліцэйскіх менавіта з-за таго, што марудна рухаўся — быў перагружаны. Пасажырамі аказаліся рабочыя, якія працавалі на будоўлі. Кіроўцу мікрааўтобуса чакае штраф, піша газета The Guardian.