Затрыманага зранку журналіста Tribuna.com даставілі на Акрэсціна
Затрыманага зранку 1 чэрвеня журналіста Дзмітрыя Руто даставілі ў Цэнтр ізіляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, піша спартовы сайт Tribuna.com.
Руто — абвінавачаны па адміністрацыйнай справе. Яго будзе судзіць суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Дата суда пакуль не вядомая.
Як распавядала Еўрарадыё, Дзмітрыя Руто затрымалі за футбольны шалік у белых і чырвоных колерах, які ляжаў у яго машыне.
Сваякі здолелі перадаць журналісту цёплыя рэчы і ежу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.