Затрыманай у Арменіі беларусцы дазволілі пакінуць краіну — Офіс Ціханоўскай
Дзіяна Маісеенка
Дзіяна Маісеенка можа пакінуць Арменію. Генпракуратура краіны зняла абмежаванні на перамяшчэнне беларускі, прызнаўшы прызнаўшы, што на радзіме яе пераследуюць з палітычных матываў. Пра гэта паведаміў дарадца ў прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў.
Гэты дакумент быў перададзены Дзіяне і перасланы ў МУС Арменіі. Як толькі МУС пацвердзіць высновы Генпракуратуры, беларуска зможа пакінуць Арменію.
Пра затрыманне Дзіяны Маісеенка стала вядома 2 верасня. Дзяўчына прыехала ў Арменію з Грузіі і была затрыманая на мяжы: у Беларусі яе абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, абвінаваціўшы ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Праз паўтары гадзіны пасля затрымання Дзіяну адпусцілі, забараніўшы пакідаць тэрыторыю Арменіі.
"У сераду 4 верасня мы атрымалі паведамленне ад Генеральнай пракуратуры Арменіі аб тым, што гэтае ведамства больш не мае прэтэнзій да грамадзянкі Беларусі, бо абвінавачванні супраць Дыяны не лічацца крымінальна каральнымі паводле мясцовага заканадаўства", — расказаў Марозаў у каментары сайту "Зеркало".
Паводле яго, Офіс Ціханоўскай спадзяецца, што МУС Арменіі неўзабаве пацвердзіць рашэнне Генпракуратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.