Затрыманне гендырэктара "Уралкалія" ў Мінску

 

Гендырэктар “Уралкалія” і старшыня назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі" Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы беларускімі спецслужбамі 26 жніўня 2013 года ў аэрапорце Мінска.

 

У Беларусь ён прыехаў па запрашэнні прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Яны збіраліся разглядзець пытанні, звязаныя з дзейнасцю Беларускай калійнай кампаніі. Сустрэча адбылася, а пасля яе Баўмгертнер выехаў у аэрапорт. Падчас афармлення на рэйс да Масквы яго затрымалі па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў. Адразу ён быў дастаўлены ў турму КДБ у Мінску.

 

29 жніўня Баўмгертнеру было выстаўлена абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 мільёнаў долараў.

 

Паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, Баўмгертнер і іншыя асобы, "выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў БКК" у таямніцы ад беларускага боку "падпісваючы дакументы БКК, прадастаўлялі незаконныя зніжкі на прадукцыю асобным пакупнікам". Яны "перанакіроўвалі зафрахтаваныя пад беларускі калій судны на загрузку прадукцыяй "Уралкалія", разрываючы выгадныя дзейныя кантракты, абяцаючы партнёру заключыць іх з "Уралкаліем" па больш нізкіх коштах".

 

Таксама, сцвярджаюць беларускія правахоўнікі, "аказваўся ціск на супрацоўнікаў, каб яны перайшлі з БКК ва "Уралкалій", апусціліся да банальнага крадзяжу камп’ютараў з важнай камерцыйнай інфармацыяй".

 

Шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол. Па справе праходзяць таксама сябра назіральнай рады Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела Дзмітрый Самойлаў ды іншыя.

Чаму расійскі генпракурор не забраў з сабой Баўмгертнера і чаму расіянам не хапае сваіх “спраў Баўмгертнера”, разважае маскоўскі юрыст Артур Айрапетаў

Беларускія адвакаты, якія абараняюць гендырэктара "Уралкалія" настойваюць на сустрэчы з кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры.

Кітайскі фонд Chengdong Investment Corporation атрымаў 12,5% кампаніі. Аналітыкі сцвярджаюць, што гэта спросціць перамовы па экспарце ўральскага калія

Па інфармацыі выдання, на Саміце АДКБ ў Сочы Лукашэнка павёў сябе як незгаворлівы перамоўшчык. Бакі так ні пра што і не дамовіліся.

Пра гэта заявіў намеснік міністра энэргетыкі Расіі Кірыл Маладцоў на канферэнцыі "Нафта і газ Сахаліна 2013".

Па словах консула Ігара Карагіна, паводле Венскай канвенцыі беларускі бок павінен даць адказ на працягу трох сутак.

Тэма была “коратка” ўзнятая падчас сустрэчы двух лідараў на Саміце АДКБ у Сочы.

Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскага Ашчадбанка Герман Грэф.

Чаму затрымліваецца вызваленне Баўмгертнера і хто заплаціць Мінску 100 мільёнаў долараў, разважае расійскі палітолаг Аляксей Уласаў.