У "Уралкалія" з'явіўся кітайскі ўласнік

CIC — “дачка” дзяржаўнай China Investment Corporation. Пад кіраваннем апошняй знаходзіцца каля 500 мільярдаў долараў.

У лістападзе 2012 года Уладзіслаў Баўмгертнер казаў , што ўваходжанне ў капітал кітайцаў не пацягне ніякіх абавязацельстваў для “Уралкалія”. Але крыніца газеты "Коммерсантъ" на рынку адзначае, што пасля атрымання CIC акцый кампаніі будзе прасцей весці перамовы са спажыўцамі ў КНР. Пастаўкі ў Кітай складаюць больш за 20% экспарту "Уралкалія".

У 2010 годзе, на момант выпуску аблігацый кошт 12,5% акцый "Уралкалія" складаў каля 2,8 мільярда долараў, учора — 1,97 мільярда. Але казаць, што кітайцы нешта згубілі, пакуль не варта: усё залежыць ад умоваў, на якіх была падпісаная здзелка.

Фота: "РИА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі