Мінэнэрга Расіі: Абмежаванні на пастаўкі нафты ў Беларусь — не палітычныя
Пра гэта заявіў намеснік міністра энэргетыкі Расіі Кірыл Маладцоў на канферэнцыі "Нафта і газ Сахаліна 2013".
Па яго словах, якія перадае biztass.ru, пытанне з пастаўкамі расійскай нафты ў Беларусь звязанае толькі з тэхнічнымі абмежаваннямі. "Ніякай палітыкі ў гэтым няма", — запэўнівае чыноўнік.
Маладцоў таксама дадаў, што графік паставак на 2014 год яшчэ не зацверджаны.
Нагадаем, што з верасня "Транснафта" скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь на 400 тысяч тон. Прычынай называецца рамонт нафтаправода "Дружба". Паведамленне аб рамонце з'явілася адразу пасля таго, як у Мінску арыштавалі гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.
Фота Кірыла Маладцова — rupec.ru