Амбасада Расіі просіць пра сустрэчу з Баўмгертнерам
Па словах консула Ігара Карагіна, паводле Венскай канвенцыі беларускі бок павінен даць адказ на працягу трох сутак.
Неабходнасць у сустрэчы ўзнікла ў сувязі са з’яўленнем чутак пра знікленне Уладзіслава Баўмгертнера з мінскага СІЗА. Удзень 23 верасня інфармацыю пра месцазнаходжання гендырэктара “Уралкалія” не давалі ні КДБ, ні Следчы камітэт, паведамляе БелаПАН.
Консул Расіі Ігар Карагін паведаміў інфармагенцтву, што няма інфармацыі пра месцазнаходжанне Баўмгертнера і ў расійскіх дыпламатаў.
Нагадаем, на мінулым тыдні з’явілася вялікая верагоднасць экстрадыцыі топ-мэнэджара з Беларусі ў Расію. А 23 верасня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін каротка абмеркавалі сітуацыю з “Уралкаліем” “на палях” Саміта АДКБ, што праходзіць у Сочы.
Фота: ИТАР-ТАСС.