Затрыманую ў Беларусі расіянку Веру Цвікевіч прызналі палітзняволенай

Вера Цвікевіч / kp.ru
Вера Цвікевіч / kp.ru

Расіянку Веру Цвікевічдзяўчыну з газетнага фота аб пратэстах 2020 года — у Беларусі прызналі палітзняволенай, паведамляюць праваабаронцы. Яе затрымалі 27 студзеня. Яна пайшла на працу ў ЦУМ, куды ўладкавалася прадаўцом-кансультантам, і з ёй знікла сувязь. Пазней стала вядома, што дзяўчына праходзіць па справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Акрамя Цвікевіч праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек. Яны знаходзяцца ў статусе затрыманых, абвінавачаных ці ўжо асуджаныя па справах аб масавых беспарадках альбо аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Палітвязнямі прызнаныя Алег Ардзюк, Сяргей Лагуткін, Людміла Волкава, Святлана Бараноўская і яе дачка Анастасія Альгерыска, Міхаіл Касцючык, Віталь Жылінскі, Раман Язерскі, Аляксандр Рамановіч, Павел Шчэбенеў, Людміла Кірыленка, Мацвей Грынкевіч, Цімур Кургузаў, Максім Анкуда, Аляксей Грышановіч, Уладзіслаў Крук і Руслан Цюрлік.

У спісе палітвязняў цяпер 1022 прозвішчы. Праваабаронцы ў чарговы раз заявілі пра сваё патрабаванне вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі