Затрыманы па “справе прафсаюзаў” Ігар Комлік пераведзены ў СІЗА

Затрыманы па “справе прафсаюзаў” Ігар Комлік пераведзены ў СІЗА

Затрыманы па “справе прафсаюзаў” Ігар Комлік пераведзены на Валадарку. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на прэс-службу Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці.

Ігар Комлік — галоўны бухгалтар і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюзу РЭП. Яго затрымалі 2 жніўня паводле крымінальнай справы за нявыплату падаткаў і змясцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Паводле закону, праз 72 гадзіны затрыманага трэба або адпусціць, або вызначыць яму далейшую меру стрымання. У дачыненьні да Ігара Комліка такой мерай стала змяшчэнне пад варту у Следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Праваабарончыя арганізацыі яшчэ 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем.

Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасьцю і мірным ажыццяўленнем права на свабоду асацыяцыяў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі