Затрыманых каля статуі мінскага гарадавога адпусцілі з міліцыі

Затрыманых каля статуі мінскага гарадавога адпусцілі з міліцыі

Усіх затрыманых каля статуі гарадавога ў Мінску выпусцілі з РУУС Маскоўскага раёна, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна"

Каля 18:50 адпусцілі Алену Талстую і Надзею Батуру, каля 19:30 — Максіма Клімковіча і Ніну Багінскую. На Багінскую і Талстую склалі адміністрацыйныя пратаколы. 

Як распавядала Еўрарадыё, чатырох чалавек затрымалі сёння каля скульптуры гарадавога насупраць будынка МУС. Ніна Багінская прыйшла туды з адзіночным пікетам. Яна павесіла на статую плакат з патрабаваннем свабоды палітвязням. Пасля заўвагі міліцыянтаў жанчына зняла плакат са скульптуры і павесіла яго сабе на шыю. 

Міліцыянты затрымалі яе і групу падтрымкі. Спярша затрыманых даставілі ў Цэнтральнае РУУС сталіцы, а потым перавезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 4.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі