Затрымлівалі актывістаў, якія збіралі подпісы супраць указа пра інтэрнэт

Увечары 2 чэрвеня ў Гомелі былі затрыманыя актывісты руху "Маладая Беларусь" Іван Зайцаў, Зміцер Скачкоў і Кірыл Кавалёў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч.  Хлопцы збіралі подпісы за адмену ўказа № 60 "Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт". Зміцер Скачкоў фатаграфаваў працэс збору подпісаў. Каля 19.30 да іх пад'ехалі міліцыянты, забралі падпісныя лісты з сабранымі подпісамі, адабралі фотакамеру, выдалілі ўсе фотаздымкі, уключна з прыватнымі, і адвезлі актывістаў у пастарунак.

Праз гадзіну ўсіх актывістаў адпусцілі без складання пратаколаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі