Заўтра пачнецца суд над галоўным рэдактарам аўтамабільнага партала ABW.by
Юлія Мудрэўская
19 верасня пачнецца суд над галоўным рэдактарам аўтамабільнага партала ABW.by Юліяй Мудрэўскай. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Працэс адбудзецца ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Бушава.
Юлію абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года. Яна была затрымана 16 чэрвеня 2022 года і знаходзіцца ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага. Таксама ў той дзень былі затрыманыя рэдактар спэцпраектаў Юры Гладчук і выпускаючы рэдактар Вадзім Зянкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.