Заўзятараў БАТЭ пусцяць на матч у адказ з “Пястам” толькі па пашпартах

Заўзятараў БАТЭ пусцяць на матч у адказ з “Пястам” толькі па пашпартах

Заўзятары БАТЭ змогуць наведаць матч у адказ з польскім “Пястам” толькі па пашпартах. Пра гэта інфармуе сайт барысаўскага клуба. Другая гульня стартавага раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдзе 17 ліпеня ў Глівіцы, у 20:00 паводле мясцовага часу (21:00 паводле беларускага).

Фаны БАТЭ змогуць трапіць на стадыён без квіткоў, але допуск на гасцявыя сектары E і F ажыццяўляецца толькі па дакуменце. Каб прайсці туды, трэба загадзя запоўніць спецыяльную анкету і пакінуць у ёй свае персанальныя дадзеныя. Калі іх няма, то на футбольную арэну беларускіх гледачоў не прапусцяць.

10 ліпеня БАТЭ прымаў “Пяст” на “Барысаў-Арэне” і не здолеў вырваць у гасцей перамогу. Матч скончыўся з лікам 1:1.

Раней прэс-служба барысаўчан папярэджвала беларускіх фанатаў пра неабходнасць датрымлівацца правілаў бяспекі падчас вандроўкі ў польскую Глівіцу на матч з “Пястам”.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі