Збегчы ў Беларусь: ці пойдзе суддзя Шмыт працаваць у лукашэнкаўскі суд — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

У той час, калі дзясяткі (калі не сотні) тысяч беларусаў выязджаюць з краіны альбо ў выніку палітычнага пераследу і пагрозы турмы, альбо ў пошуках лепшага жыцця, знаходзяцца тыя, хто збягае з Захаду “на выспу стабільнасці”. Так, такіх адзінкі, але яны становяцца падарункам для лукашэнкаўскай прапаганды. Праўда, па выніку такія людзі ні ў Беларусі, ні ў Расіі не патрэбныя. Тым не менш, сваю ролю ў каштоўнаснай вайне, якая працягваецца ў нашым рэгіёне, яны паспяваюць адыграць.

Чым адметныя ўцёкі польскага суддзі ў Беларусь і які лёс яго найхутчэй можа чакаць? Што сёння можна рэальна зрабіць для фармавання беларускага войска і адкуль узяць на гэта рэсурсы? Ці стрымаюць Лукашэнку папярэджанні Захаду наконт удзелу беларускіх вайскоўцаў у вайне з Украінай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі