Збор у Чэхіі каштаваў мінскаму "Дынама" 50 тысяч долараў
Пра гэта паведаміў генеральны менеджар хакейнага клуба Уладзімір Беражкоў.
Ён патлумачыў, чаму "зубры" вырашылі на два тыдні адправіцца ў чэшскі горад Краваржэ. Па словах Беражкова, якія перадае "Прессбол", зборы "Дынама" ў Швейцарыі двух-трохгадовай даўнасці каштавалі клубу каля 100 тысяч еўра кожны. Такім чынам, зборы ў Чэхіі каштавалі амаль у 2,5 раза танней.
Пры гэтым, па сведчанні начальніка каманды Аляксандра Паўлючэнкі, чэшскія ўмовы значна пераўзыходзяць швейцарскія.
Дарэчы, па словах Беражкова, у Мінску каманду двойчы вывозілі ў аднаўленчы цэнтр і заплацілі за гэта тры тысячы долараў. У Краваржэ такія паслугі значна больш высокай якасці ідуць у якасці бонусу.