Зборная Беларусі па хакеі U-18 налета згуляе на чэмпіянаце свету з амерыканцамі
Хакеісты зборнай Беларусі U-18 на наступным чэмпіянаце свету выступяць у групе А, дзе сустрэнуцца з камандамі ЗША, Швецыі, Канады і Швейцарыі. У групу В увайшлі зборныя Фінляндыі, Расіі, Славакіі, Чэхіі і Францыі.
Па выніках папярэдняга этапу барацьбу за ўзнагароды працягнуць па 4 каманды з кожнай групы, а дзве найгоршыя камадны разыграюць турнір да дзвюх перамог за права застацца ў эліце.
На сёлетнім юніёрскім чэмпіянаце свету ў Славакіі беларусы змагаліся са зборнай Латвіі за права выступаць у наймацнейшым дывізіёне і выйгралі серыі 2-1 (2:0, 2:3, 3:1). Чэмпіёнамі сталі амерыканцы, серабро ў фінаў, бронза — у расіян.
У наступным годзе чэмпіянат свету пройдзе ў Расіі.