Зборная Беларусі прайграла расійскім хакеістам у таварыскім матчы — 0:3
У гасцявым таварыскім матчы хакеісты зборнай Беларусі 30 студзеня прайгралі расійскай камандзе з лікам 0:3.
Лік адкрыў яшчэ ў сярэдзіне першага перыяду Кірыл Капрызаў, а на пачатку другога перыяду ён аформіў дубль. Трэцюю шайбу ў браму беларускай зборнай забіў капітан расійскай каманды Павел Дацюк, калі расіяне гулялі ў большасці.
1 лютага наша каманда згуляе ў гасцях са зборнай Расіі, куды ўвойдуць гульцы, не старэйшыя за 23 гады. 6 лютага ў Рызе нашыя спартоўцы падужаюцца з алімпійскай камандай Канады.