Здаць спецвопратку? Толькі з даведкай з вендыспансэра!
У брэсцкай фірме ў працаўніка, які здаваў спецвопратку, запатрабавалі даведку са скурвендыспансэра. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё сам Рыгор Варвашэвіч: Варвашэвіч: "Я гэтую вопратку атрымаў толькі два тыдні таму, хоць адпрацаваў у фірме "Еўраэлектрабуд–Брэст" 11 месяцаў. Трэба было звольніцца, дык здаваў спецвопратку. А яны не хочуць браць! Я пытаю, чаму. Прымусілі вопратку памыць, адпрасаваць – я потым даведаўся ў інспекцыі па ахове працы, што не мелі права... А боты ўсё роўна браць не хочуць. Маўляў, можа, у вас грыбок. Прывязіце даведку са скурвендыспансера, што вы чысты".
Паводле інструкцыі Міністэрства працы, пры звальненні наймальнік абавязаны забраць спецвопратку. Яго ж клопатам з’яўляецца таксама яе санітарная апрацоўка.
За мыццё і прасаванне пральня ўзяла з Рыгора Варвашэвіча 17 тысяч беларускіх рублёў. Боты каштуюць каля 30 тысячаў. Цяпер сп.Варвашэвіч збіраецца праз суд спагнаць з фірмы кошт мыцця спецвопраткі і маральную кампенсацыю.