Зэльвенскіх ІП папярэдзілі аб наступствах "бяскрыўднага лайка або падпіскі"

ІП на сустрэчы з чыноўнікамі і сілавікамі ў Зэльве

ІП на сустрэчы з чыноўнікамі і сілавікамі ў Зэльве / zelwa.by

"Экстрэмізм" быў адной з галоўных тэм сустрэчы кіраўніцтва Зэльвенскага раёна з мясцовымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Пра яго "праблему" гаварыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марыя Таляркова. Яна папярэдзіла прысутных аб магчымых наступствах "бяскрыўднага лайка або падпіскі". А прадстаўнік пракуратуры расказаў аб адказнасці "за ўчыненне правапарушэнняў экстрэмісцкай накіраванасці".

Нядаўна ў Зэльве вучылі, як не паддавацца на правакацыі "экстрэмістаў". Чыноўнікі і сілавікі правялі "прафілактычную" сустрэчу з калектывам аднаго з прадпрыемстваў.

Змаганне рэжыму з так званым "экстрэмізмам" праходзіць па ўсёй Беларусі. Адзін толькі раённы суд Гродна ў 2024 годзе разгледзеў сотні "экстрэмісцкіх" спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі