Жанчына шмат гадоў збівала выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу

Жанчына шмат гадоў збівала выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу

У Барысаўскім раёне жанчына шмат гадоў сістэматычна збівала выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу. Ёй выставілі абвінавачванне ў катаванні, здзейсненым у дачыненні да непаўналетніх, якія знаходзяцца ў залежным становішчы. 50-гадовая жанчына знаходзіцца пад вартай, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Жанчына была выхавацелем дзіцячага дома сямейнага тыпу, яна збівала дзяцей, якія сумесна жылі з ёй. Пацярпелымі прызналі 10 непаўналетніх. Адзначаецца, што следчыя дзеянні з дзецьмі праводзіліся з выкарыстаннем спецыяльных псіхалагічных методык. Не дзіўна, што праваахоўнікі выявілі парушэнні ў прафілактычнай працы органаў апекі — за працай выхавацеля, за выкарыстаннем грошай на ўтрыманне дзяцей не было належнага кантролю. Высветлілася, што непаўналетнія жылі ў антысанітарных умовах. Калі ж жанчына даведвалася пра запланаваныя праверкі, яна стварала бачнасць спрыяльных бытавых умоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі