Жаніх "Міс Беларусі" перайшоў у ХК "Юнацтва"

Жаніх "Міс Беларусі" перайшоў у ХК "Юнацтва"

25-гадовы абаронца Яўген Нагачоў перайшоў з хакейнага клуба "Дынама-Мінск" у іншы сталічны клуб — "Юнацтва".

За "Дынама" Нагачоў гуляў з 2011 года і правёў за гэты час 118 матчаў.

Хакеіст гуляў за юніёрскую і моладзевую зборныя на чэмпіянаце свету, а таксама рэгулярна атрымоўвае выклікі ў нацыянальную зборную.

За "Юнацтва" Нагачоў будзе выступаць пад нумарам 4, паведамляе прэс-служба клуба.

Дарэчы, нявеста хакеіста Паліна Барадачова атрымала тытул "Міс Беларусі — 2016".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі