Жарко: Фармацэўт павінен рэкламаваць пацыентам беларускія лекі

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко, каментуючы  загад ведамства пра выпіску дактарамі беларускіх лекаў, падчас прэс−канферэнцыі заявіў, што ў Беларусі існуе дастатковая колькасць лекаў айчыннай вытворчасці.  Нагадаем, загад Міністэрства аховы здароўя №196 "Аб прасоўванні айчынных лекавых сродкаў" быў прыняты для таго, каб данесці да лекараў інфармацыю пра з'яўленне на рынку беларускіх лекавых сродкаў.

Пры гэтым, па словах міністра, ніхто не мае права абмяжоўваць пацыента ў выбары лекаў: калі пацыент прывык да нейкіх імпартных лекаў, прымусіць прымаць беларускія лекі доктар не можа.

Жарко: “Калі ў нас няма сваёй вытворчасці, ёсць арыгінальны прэпарат ці джэнэрык замежнай вытворчасці. Яны прысутнічаюць і будуць прысутнічаць. Ніякіх абмежаванняў няма. Але кожны павінен разумець: фармацэўт павінен даносіць да пацыента, што ў нас ёсць айчынны прэпарат па такім кошце, а імпартны — па такім”.

Міністр падкрэсліў, што сярэдні кошт на беларускія лекі — 1,36 долара (і гэты кошт не падымаўся, калі ў ім не было імпартных складнікаў), а на імпартныя лекі сярэдні кошт — 4,72 долара. Кошт на імпарт застаецца такім жа, але цэны ў іх у доларах ці еўра. Але па ўздзеянні, па змесце імпартныя і беларускія лекі аднолькавыя, запэўнівае Жарко.   

Міністр дадаў, што беларускія лекі праходзяць строгі кантроль. Па словах Жарко, за час яго кіравання міністэрствам у Беларусі не было ніякіх фальсіфікавагых лекаў.

Таксама чыноўнік дадаў, што ў Беларусі выпускаецца 1300 найменняў лекаў, прычым выпуск 400 з іх асвоены за апошнія тры гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі