Жодзінцы скралі кабель ад ліфта ў сваім жа доме

Жодзінцы скралі кабель ад ліфта ў сваім жа доме

Падчас рамонту ліфта ў адным з жодзінскіх дамоў жыхары скралі кабелі, піша ex-press.by

Здарэнне адбылося ў доме 23 па вуліцы 50 год Кастрычніка. Рамонтнікі прынеслі новыя кабелі для ліфта і на нейкі час адлучыліся, пакінуўшы матэрыялы без нагляду. Калі ж яны вярнуліся, то кабеля ўжо не было на месцы. Рабочыя заявілі пра крадзеж у міліцыю. 

Праз пэўны час праваахоўнікі высветлілі, што кабель забралі два жыхары адной з кватэраў гэтага ж дома. У момант, калі міліцыянты званілі ў дзверы, жыхары выкідалі крадзеную маёмасць у акно. 

Па факце крадзяжу пачалі крымінальную справу. Зламыснікам пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, у Жодзіне за апошнія месяцы гэта ўжо другі крадзеж на месцы замены ліфтаў. Напрыканцы мінулага года ў доме 12 на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка скралі зварачны апарат і маску рабочых, якія мянялі ліфт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі